Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суд над актывісткай Настай Азаркай


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паседжаньне суду над актывісткай “Маладога фронту” Настай Азаркай адбудзецца 4 верасьня ў Нясьвіскім раённым судзе. Нагадаем: крымінальная справа заведзена паводле артыкулу аб удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу – 3 гады зьняволеньня.

Падобнае абвінавачаньне выстаўленае таксама да актывістаў Маладога Фронту Яраслава Грышчэні з Баранавіч ды Івана Шылы з Салігорску. Калі пачнуцца гэтыя судовыя працэсы, пакуль ня вызначана.
XS
SM
MD
LG