Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – Лявон Баршчэўскі


Радыё Свабода Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе перакладчык, паэт, крытык і пэдагог Лявон Баршчэўскі, які цяпер выкладае замежныя мовы і літаратуру ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

Людзі на вуліцах Менску скажуць, што, на іх думку, варта зьмяніць у школьнай сыстэме адукацыі?

У "Начных досьледах" сёньня – сытуацыя зь беларускамоўнай адукацыяй перад пачаткам новага навучальнага году – у цэлым па краіне і ў асобных рэгіёнах. А бацькі школьнікаў з Гародні скажуць, ці хочуць яны аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўны кляс.

Апрача таго рэпартаж пра талаку маладафронтаўцаў у Баранавічах, якія аднаўляюць мэмарыяльны знак ахвярам ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, і парады мэдыкаў, як праз клопат пра ўласныя косьці засьцерагчыся дыябэту?

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне расповед пра музычную спадчыну Мацея Радзівіла, а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць вершы Алеся Клышкі.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд лістоў на "Свабоду", перадачы "Падарожжа Свабоды" пра вёску Ваўкалата Докшыцкага раёну, "Экспэртыза Свабоды" аб пэрспэктывах прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці Беларусі ды запіс адказаў Сьвятланы Алексіевіч на пытаньні наведнікаў нашага сайту.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG