Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С. Міронаў: Саюз зь Беларусьсю беспэрспэктыўны


Радыё Свабода Такое меркаваньне выказаў сёньня сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі, лідэр партыі “Справедливая Россия”.

Выступаючы перад студэнтамі Бурацкага ўнівэрсытэту, ён выказаўся за пашырэньне межаў Расеі безь сілавога ўзьдзеяньня. Аднак, паводле Міронава, гэтае пашырэньне наўрад ці атрымаецца за кошт Беларусі.

“Наш саюз зь Беларусьсю беспэрспэктыўны – заявіў ён. – Пашырэньне краіны можа пайсьці ў іншых накірунках, напрыклад, у накірунку Казахстану, пра пэрспэктыўнае супрацоўніцтва зь якім гавораць многія экспэрты” .
XS
SM
MD
LG