Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: у суд дастаўлены Павал Севярынец і выкліканы 14 яго паплечнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця працягвае разгляд адміністрацыйнай справы Паўла Севярынца. У гэты ж суд выкліканы таксама 14 паплечнікаў Паўла, якія бралі ўдзел у прэзэнтацыі кнігі Севярынца “Лісты зь лесу” 19 жніўня.

Паўла Севярынца абвінавачваюць паводле 23 і 34 артыкулаў Крымінальнага кодэксу: “паўторнае парушэньне Закону аб сходах і масавых мерапрыемствах”. Яго паплечнікаў вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе паводле артыкулу 23 Адміністрацыйнага кодэксу.

Старшынствуе на паседжаньні судзьдзя Вольга Сьмірнова. Цяпер яна задае пытаньні тым сьведкам- міліцыянтам, якія не зьявіліся ў суд учора.

Паўла Севярынца арыштавалі ў Берасьці 19 жніўня падчас прэзэнтацыі ягонай кнігі “Лісты зь лесу”. Разам зь ім было затрымана 28 чалавек.

Раней Павал Севярынец быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту пасьля затрыманьня напярэдадні сьвяткаваньня гадавіны абвяшчэньня дзяржаўнага сувэрэнітэту 27 ліпеня.

Ад часу вяртаньня Паўла Севярынца зь вёскі Малое Сітна на Віцебшчыне, дзе палітык адбываў амаль два гады абмежаваньня волі, мінула роўна 90 дзён. З “хіміі” спадара Севярынца вызвалілі сёлета ў траўні на чатыры месяцы раней, чым меў скончыцца тэрмін пакараньня.

• Берасьце: Паўла Севярынца абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе, 20.08.2007 • Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 20.08.2007 • Берасьце: затрымана каля 40 прыхільнікаў хрысьціянскіх дэмакратаў, 19.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG