Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Цытаты мінулага": “Шарамета — у прэзыдэнты!”, “Прэзыдэнта — у Шараметы!”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 22 жніўня ў розныя гады мінулага.

Са старонак “Чырвонай змены” ў 1967 годзе нехта К.Буслаеў, доктар філязофскіх навук, палохае: “У Аўстраліі падлеткі 14-15 гадоў пакідаюць школу і паступаюць на фабрыку, дзе іх чакаюць аўтаматы і нескладаныя аперацыі. Манатонная праца прытупляе іх мозг. Разумовыя здольнасці за 4-5 гадоў у гэтых ужо дарослых людзей прыкметна прыніжаюцца, бясследна гасне апошняя іскрынка інтэлекту. У выніку прыкладна да 20 гадоў ступень адукаванасці маладых рабочых становіцца ніжэй, чым 15-гадовых, якія толькі што паступілі на прадпрыемства”.

* “Вечерний Минск” у 1987 годзе апавядае: “Каля 80 працэнтаў апытаных студэнтаў і 70 працэнтаў сябраў Добраахвотнага таварыства барацьбы за цьвярозасьць цягам апошніх месяцаў ужывалі сьпіртовыя напоі. {Большасьць з апытаных адказвалі, што дапускаюць гэта і ў будучыні.} Многія абыякава ці нават станоўча ставяцца да ўжываньня алькаголю ў групе, інтэрнаце, зь сябрамі. І вось вынік — каля 80 працэнтаў тых, хто адказаў на пытаньні, сьцьвярджаюць, што не адзначаюць уплыву Таварыства барацьбы за цьвярозасьць на жыцьцё калектыву”.

* “Имя”, 1997 год. “У сераду, 20 жніўня, адбыўся першы пікет з сэрыі акцый у падтрымку арыштаваных беларускімі ўладамі журналістаў расейскай тэлекампаніі ОРТ. Пікет, які праходзіў на плошчы Якуба Коласа ў Менску, быў дазволены афіцыйнымі ўладамі. Вакол актывістаў з транспарантамі “Свабоду журналістам!”, “Шарамета — у прэзыдэнты!” (дарэчы, быў прапанаваны і такі варыянт: “Прэзыдэнта — у Шараметы!”), “Свабоду слова на Беларусь!” пастаянна тусаваліся больш за сто чалавек, ня лічачы актывістаў БНФ. Падзею асьвятляла мноства прадстаўнікоў прэсы...”
XS
SM
MD
LG