Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У міністэрстве падаткаў і збораў прынялі прадпрымальнікаў з Ждановічаў


Паводле БелаПАН Сёньня кіраўніцтва Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) абмеркавала праблемныя пытаньні з групай індывідуальных прадпрымальнікаў сталічнага рынку "Ждановічы", паведаміў БелаПАН.

Прыблізна 40 прадпрымальнікаў, якія адмовіліся сёньня адкрываць свае гандлёвыя пункты ў павільёне "Сьвет моды", былі прынятыя намесьнікамі міністра па падатках і зборах Аляксандрам Дарашэнкам і Васілём Каменкам. У выніку прадпрымальнікі пагадзіліся з прэтэнзіямі супрацоўнікаў падатковых органаў, што былі прад''яўлены да іх калегі 19 жніўня, паведамляе прэсавая служба міністэрства.

Старшыня савета грамадзкага аб''яднаньня прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка таксама лічыць, што бакам удалося знайсьці ўзаемапаразуменьне. Паводле ягоных словаў, тыя прадпрымальнікі, якія адмовіліся сёньня адкрываць свае гандлёвыя пункты ў павільёне "Сьвет моды", 22 жніўня маюць намер працягнуць працу.

Таксама А.Шумчанка паведаміў, што зь ім самім у міністэрстве весьці перамовы адмовіліся на падставе таго, што ён "займаецца палітыкай".

Прадпрымальнікі на рынку ў Ждановічах спынілі працу, 21.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG