Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты дня – 21 жніўня


Радыё Свабода “Нельга лічыць, што Эўразьвяз мае магчымасьць кантраляваць дзеяньні нацыянальных урадаў. Ён можа нейкія рэчы рэкамэндаваць, але рашэньні прымаюць іншыя. Вядома, што Італія, Францыя, Нямеччына актыўна супрацоўнічалі ў эканоміцы шмат зь якімі рэжымамі, што лічацца ня надта дэмакратычнымі ці нават увогуле недэмакратычнымі, як былы рэжым Садама Хусэйна... Факт атрыманьня шматлікіх крэдытаў не зьяўляецца паказчыкам добрай эканамічнай стратэгіі. Бо гэтыя крэдыты бярэ дзяржава, а не прыватныя камэрцыйныя структуры, якія адказваюць за іх прыватнай уласнасьцю. Можна згадаць прыклад Аргентыны, Турцыя, Мэксыка. Яна таксама актыўна брала падобныя крэдыты, а потым сутыкалася з магутнымі фінансавымі крызысамі, зь якіх давялося выходзіць ня год, а дзесяцігодзьдзямі”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2007/8/A9266018-EB3C-4965-8476-6AD8C9DAA14C.html



Эканаміст Яраслаў Раманчук – пра атрыманьне Беларусьсю ад Італіі крэдыту ў 210 мільёнаў эўра

“Такая палітыка кантрольных органаў – рабіць апрыёры прадпрымальнікаў парушальнікамі. Яны нават могуць ня ведаць большай часткі гэтых загадаў, што й пацьвердзілася сёньня званком у Міністэрства падаткаў і збораў. Намесьнік міністра Каменка сказаў: чытайце ўсё на стэндзе. Але ў нас сёньня такая заблытаная сыстэма падаткаабкладаньня, што на стэндзе ты можаш прачытаць і зразумець ня так. Тыя самыя падаткавыя органы трактуюць па-рознаму. Тады трэба ладзіць сэмінары для прадпрымальнікаў, зрабіць напамінкі. Гэтага ж ня робіцца. Такі сёньняшні брутальны адказ чыноўніка, канечне, узрушыў шмат каго з прадпрымальнікаў”.



Аляксандар Макаеў, адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў – пра сытуацыю на рынку Ждановічы, дзе сёньня не працавала каля 70 прадпрымальнікаў з гандлёвага цэнтру “Сьвет моды”
XS
SM
MD
LG