Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Лічба дня: 210 мільёнаў эўра</B>


Радыё Свабода Такі крэдыт абяцае Беларусі Італія. Пра адпаведную дамоўленасьць паведаміў сёньня кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы з паслом Італіі Гульельмам Ардыцоне, які завяршае сваю дыпляматычную дзейнасьць у Беларусі.

Сідорскі падкрэсьліў, што Беларусі ўжо адкрыта крэдытная лінія на 70 мільёнаў эўра, яе даў “Белзьнешэканомбанку” міланскі “Мэдыя-банк”.

Прэм’ер таксама падзякаваў італьянскаму паслу за тое, што той спрыяў атрыманьню “Белаграпрамбанкам” крэдыту ў памеры 20 мільёнаў эўра.

• На якія мэты Італія пазычыць Беларусі 210 мільёнаў эўра?, 21.08.2007
XS
SM
MD
LG