Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VELCOM гаворыць "good bye"


Радыё Свабода Кіпрская фірма "SB-Telecom" выкупіла долю беларускай дзяржавы ў кампаніі мабільнай сувязі “МЛС” (таварны знак VELCOM). Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс". Раней кіпрскай кампаніі належала 49% акцыяў кампаніі, зараз яна робіцца аднаасобным уласьнікам VELCOMу.

Яшчэ ў красавіку сёлета Аляксандар Лукашэнка казаў пра магчымасьць продажу долі дзяржавы ў гэтай кампаніі мабільнай сувязі. Тады Лукашэнка паведаміў, што інвэстары гатовыя купіць 51% акцый кампаніі, якія належаць дзяржаве, за 400 мільёнаў даляраў, аднак ня выключыў, што цана можа скласьці прынамсі паўмільярда. За колькі насамрэч прадалі дзяржаўную долю ў VELCOM – не паведамляецца.

Кампанія мабільнай сувязі “МЛС” працуе на беларускім рынку ад 1999 году, цяпер яе абанэнцкая база налічвае амаль тры мільёны карыстальнікаў.

Гэтая зьдзелка – другая пасьля продажу “Матавела” аўстрыйскаму інвэстару, калі беларускі бок дае магчымасьць заходняму пакупніку набыць кантроль над беларускім дзяржаўным прадпрыемствам. Аднак калі завод “Матавела” меў вялікія фінансавыя праблемы, то “МЛС” – прадпрыемства надзвычай прыбытковае. Адрозьніваецца і маштаб цэнаў: “Матавела”, як паведамляецца, быў прададзены за 7.2 мільёны даляраў, за VELCOM Беларусь атрымала сотні мільёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG