Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне Свабоды: “Якіх зьменаў дамагаецца ад Беларусі Эўразьвяз?”


Радыё Свабода, Менск Арганізатары восеньскага Эўрапейскага маршу “За свабоду” будуць дамагацца ад уладаў выкананьня 12 патрабаваньняў Эўрапейскага Зьвязу па дэмакратызацыі Беларусі. Толькі ў гэтым выпадку Беларусь можа разьлічваць на эўрапейскія інвэстыцыі, прэфэрэнцыі, крэдыты і тэхналёгіі. А што ведаюць пра патрабаваньні Эўразьвязу беларускія грамадзяне? Такое пытаньне наша карэспандэнтка задавала менчукам.

Юнак: “Пакуль што ня чуў. Але калі пра гэта ўжо размаўляюць на вуліцах, то хутка пачую”.

Спадар: “Не, да гэтага часу ня чуў”.

Спадарыня: “Не, ня чула ніколі”.

Юнак: “Ну, тое, што прэсу заціскаюць, не даюць права голасу, няма свабод”.

Спадар: “No comment”. Неспрыяльны цяпер час, каб на гэтую тэму размаўляць”.

Юнак: “У Інтэрнэце нешта я такое бачыў, але ня вельмі падрабязна гэта асьвятлялася”.

Спадар: “Вельмі мала інфармацыі пра гэта”.

Спадар: “Вызваліць затрыманых за палітычныя дзеяньні – адно з такіх патрабаваньняў. Па-другое – пашырэньне правоў чалавека”.

Дзяўчына: “Не, ня ведаю, нічога ня чула”.

Спадарыня: “Я была за мяжой. Літаральна ўчора вярнулася, і навінаў пакуль не глядзела і не чытала”.

Спадар: “Я чуў толькі штосьці пра прафсаюзы”.

Спадарыня: “Я пра гэта нічога ня чула”.

Юнак: “Па тэлебачаньні пра гэта нічога не гавораць”.

Дзяўчына: “Нічога ня чула”.

Спадар: “Чуў. Пра парушэньні правоў чалавека. Чуў, што будуць уводзіцца абмежаваньні, эканамічныя санкцыі будуць ужывацца адносна Беларусі. Таму што тут ёсьць парушэньні правоў чалавека. Я лічу, што ў многім эўрапейцы маюць рацыю”.

Юнак: “Я ня чуў”.

Спадар: “Ну, што няма дэмакратыі, ціснуць, не выконваюцца правы чалавека”.

Дзяўчына: “Так, чулі, Асабліва калі былі перавыбары прэзыдэнта. Лукашэнка ішоў на трэці тэрмін. Тады і Эўразьвяз, і ЗША выступалі, што гэта недэмакратычна, няправільна”.

Спадар: “Гэта тычыцца палітычнага жыцьця, адносін улады да народу”.

Спадар: “Я чуў, што прэфэрэнцыі адмянілі. Але, думаю, пры Лукашэнку – гэта марная справа. Лукашэнка кіруе краінай, як калгасам. А якая ў калгасе можа быць дэмакратыя? Мы ад Эўропы адгароджаны ледзь не жалезнай заслонай. Ці ня так?”

Карэспандэнтка: “Ці чулі вы пра патрабаваньні Эўрапейскага Зьвязу па дэмакратызацыі Беларусі?”

Спадар: “Ня ведаю, ня чуў”.

Юнак: “Першы раз чую”.

Спадарыня: “Ня буду адказваць”.

Спадар: “Вельмі мала інфармацыі пра гэта было”.

Спадар: “Мне гэта нецікава”.

Юнак: “Ня трэба нам яднацца з Польшчай. Нам трэба заставацца з Расеяй. Не патрэбна нам Эўропа. Ня трэба нам у Эўразьвяз уступаць”.
XS
SM
MD
LG