Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

30 верасьня будзе днём актыўных дзеяньняў


Альгерд Невяроўскі, Менск На вуліцах Менску ды іншых гарадоў цяпер часта можна ўбачыць налепкі з заклікам прыйсьці на Эўрапейскі марш. Арганізатары таксама рыхтуюць да 14 кастрычніка і лістападаўскага Сацыяльнага маршу шэраг папярэдніх вулічных мерапрыемстваў.

Моладзевыя актывісты цяпер распаўсюджваюць налепкі з надпісам: “Прыйшоў наш час. Эўрапейскі марш 14 кастрычніка”, а таксама іншыя друкаваныя матэрыялы. Паводле актывісткі незарэгістраванага “Маладога фронту” Насты Палажанкі, ня ўсе абяцаныя арганізатарамі маршу агітацыйныя матэрыялы своечасова падрыхтаваны.

Актывіст моладзевай кампаніі “Джынс за свабоду” Яўген Афнагель гаворыць, што да 14 кастрычніка ў Менску яшчэ пройдуць вулічныя міні-акцыі:

“Наша мэта зрабіць так, каб на Эўрапейскі марш выйшла максымальная колькасьць людзей. Бо эўрапейскія каштоўнасьці цяпер вельмі актуальныя – і для моладзі, і для людзей больш сталага веку. Маладому чалавеку вельмі важна, што ён можа цяпер патрапіць у Эўропу, толькі набыўшы шэнгенскую візу за 60 эўра. А гэта ня ўсім па кішэні.

Больш сталым людзям істотна тое, што Эўразьвяз можа дапамагчы ўратаваньню нашай эканомікі. Гэта тэма для ўсіх важная. Мы ведаем, што большасьць насельніцтва Беларусі падтрымлівае ідэю далучэньня да Эўразьвязу. Таму нам трэба прадэманстраваць волю да ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз. Каб улады гэта ўбачылі і, магчыма, падтрымалі”.

Сёньня ж у Менску праходзіла паседжаньне аргкамітэту Сацыяльнага маршу. Абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з інфармацыйнай кампаніяй да акцыі 30 верасьня, якая адбудзецца напярэдадні Сацыяльнага маршу. Паводле сябра аргкамітэту, лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, 30 верасьня ў многіх рэгіёнах Беларусі пройдзе Адзіны дзень актыўных дзеяньняў, скіраваных на абарону сацыяльных правоў грамадзян.

• Апазыцыя аб’ядноўваецца, каб правесьці “Эўрапейскі марш за свабоду”, 14.08.2007 • Ці змогуць маршы апазыцыі паўплываць на грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне?, 16.08.2007
XS
SM
MD
LG