Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да “Дажынак” заняпалыя вёскі хаваюць за стракатымі платамі


Радыё Свабода, Гомель Рыхтуючыся да рэспубліканскіх Дажынак, у Рэчыцкім раёне ўпрыгожваюць ня толькі горад, але й вёскі. Прычым, некаторыя зь іх – своеасаблівым чынам.

Пры шашы Бабруйск–Рэчыца, кілямэтраў за дваццаць ад райцэнтру, ёсьць вёсачка Стара-Краснае. Адносіцца яна да Дземяхоўскага сельскага Савету. Аграгарадком вёсцы быць ня выпала. Вуліцы тут пясчаныя, вытаптаныя капытамі саўгаснага статку. І хаты – зусім не катэджы. Дый паркан абапал сядзіб даўно да зямлі пахіліўся.

Гэткую занядбанасьць вырашылі замаскаваць новым шыфэрным плотам, выфарбаваным у ружовы, бэзавы й чырвоны колеры.

Апавядае вясковая кабета спадарыня Марыя:

“Лукашэнка будзе ехаць у горад на Дажынкі, дык гэта старшыня сельскага Савету даў шыфэру з саўгаснага двара. Ён прыехаў, а я кажу: “Ой, які прыгожы плот!” А ён мне: “Што, хіба вам не падабаецца? Лукашэнка будзе ляцець і з самалёту пабачыць, што вы тут зрабілі”.

Пэнсіянэрка тлумачыць, чаму ў суседзяў такі рознакаляровы плот:

“Старшыня ім такую фарбу даў. Алькашы самі й фарбавалі”.

“Пушкін фарбаваў!”, – дадае дзед Віктар, пэўна, маючы на ўвазе тое, што імя ды імя па бацьку старшыні Дземяхоўскага сельскага Савету Аляксандра Сяргеевіча Сьпірыдонава супадае зь імём знакамітага расейскага паэта. Старакраснае, 21.08.2007. Падрыхтоўка да “Дажынак 83-гадовы дзед Віктар, інвалід, згадвае, як зьвяртаўся ўвесну да старшыні ў спадзеве на падмогу:

“Я ў старшыні сельскага Савету прасіў: скажыце дырэктару саўгасу, каб даў мне прычэп гною. Я заплачу. Дык не далі”.

І цяпер бядуе вясковец: пшаніца на ягонай прысядзібнай дзялянцы перасьпела, а камбайна абяцанага ўсё няма:

“Дваццаць сотак пшаніцы стаіць, асыпаецца. Але не ўбіраюць. Дзьве тысячы за сотку на камбайн трэба плаціць. Я й па тры тысячы дам – толькі сажніце”.

• Рэчыца: “Я ніколі вас не пушчу фарбаваць гэты ламаны дах”, 13.08.2007
XS
SM
MD
LG