Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вялікі выбар тавараў для беларускіх школьнікаў?


Галіна Абакунчык, Менск У вялікіх гарадах і райцэнтрах Беларусі гэтымі днямі актыўна працуюць школьныя кірмашы. Ці задаволеныя пакупнікі школьнымі таварамі да новага навучальнага году?

Толькі ў Менску школьныя кірмашы яны арганізаваныя ў дзесяці буйных крамах. Ці задаволеныя выбарам пакупнікі цікаўлюся ў наведнікаў сталічнага ЦУМу, сям''і Савановічаў:

Спадарыня: “У прынцыпе, праблемаў няма. Усё ў адным месцы можна набыць, усё ёсьць. Толькі вось адзін пінжак набылі, а ён 58 тысяч каштуе. А далей...”

Школьны базар, Менск, 20 жніўня 2007 г.

Спадар: “Думаю, тысяч 200 спатрэбіцца. Ведаеце, крыху дарагавата. Можна было б крыху і таньней”.

Шматлюдна гэтымі днямі і ў Гандлёвым доме на Нямізе. Начальніца сэкцыі Тацяна Макась кажа, што і аб''ём, і асартымэнт тавару павінны задаволіць ня толькі жыхароў Менску, але і пакупнікоў з пэрыфэрыі.

“У нас ёсьць лічбы колькасьць школьнікаў у Менску і ўвогуле ў Беларусі. Таму мы арыентуемся на тое, што школьнікі павінныя прыйсьці ў краму па адзеньне дзелавога стылю. Камплекты абсалютна розныя і паводле колеру, і паводле складу сыравіны, паводле коштаў. Таму ўсе пажаданьні бацькоў, я думаю, мы ў стане выканаць”.

Школьны базар, Менск, 20 жніўня 2007 г.

Школьны базар, Менск, 20 жніўня 2007 г.

Паводле спадарыні Макась, школьны строй у крамах сёньня каштуе ад 120 да 180 тысяч беларускіх рублёў. Абутак – ад 50 да 100 тысяч. Штаны і спадніцы – ад 20 да 15 тысяч, кофты ды кашулі – ад 20 да 40. Увесь асартымэнт – прадукцыя айчынных прадпрыемстваў. Ці задаволеныя якасьцю бацькі?

Спадарыня: “У мяне двое сыноў, трэба пінжакі набыць да школы. Але ня ведаю, мне не падабаюцца. Колеры мне не падабаюцца. Выбару няма, абсалютна. А пра абутак увогуле гаворкі няма. Абутку не набыла ні старэйшаму, ні малодшаму. Для дзяцей тут ніякага выбару няма”.

Школьны кірмаш каля менскага ГУМу сёлета разьмешчаны перад уваходам у краму. Сумкі для школьнікаў тут можна набыць за 30-90 тысячаў рублёў. Сшыткі каштуюць ад 500 да 1500 рублёў, алоўкі ад 3 да 12 тысяч.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, каб сабраць першакласьніка ў школу, неабходна выдаткаваць ад 190 да 515 тысяч рублёў. Адзеньне, абутак і школьныя прылады для малодшага школьніка будуць каштаваць ад 220 да 612 тысяч. Бацькам старшаклясьнікаў спатрэбіцца заплаціць за школьную экіпіроўку ад 269 да 730 тысяч беларускіх рублёў.

Школьны базар, Менск, 20 жніўня 2007 г.

Школьны базар, Менск, 20 жніўня 2007 г.

Школьны базар, Менск, 20 жніўня 2007 г.
XS
SM
MD
LG