Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Магілёве: “Школа – дарагое задавальненьне”


Радыё Свабода, Магілёў Ці дорага сёлета бацькам сабраць дзяцей у школу і ці скарысталіся яны адмысловым дзяржаўным крэдытам “Хутка ў школу”? На гэтыя пытаньні адказвалі магілёўцы.

Жанчына: “Школьныя прылады дарагія, я хачу сказаць. Вось пэнал мы купілі, 26 тысяч рублёў – па-мойму, гэта дужа дорага. І вопратка таксама ня танная. Школьніка сабраць вельмі дорага – тысяч чатырыста атрымліваецца. Не ўва ўсіх такі заробак. Крэдыт мы ня бралі, нам бабуля дапамагла”.

Сталага веку жанчына: “Дорага. Вопратка, кнігі – усё гэта ў прынцыпе выліваецца ў немалую суму”.

Жанчына: “Гэта даволі дорага для вучня другой клясы. Дорага таму, што калі гэта якасны тавар, то ён дужа дарагі. Калі нешта патаньней, то гэта сынтэтыка – шкодная для здароўя. Я паспрабавала абысьціся адпускнымі”.

Мужчына: “Тавар гэты каштуе столькі, колькі каштуе. Аднак сама сума, скажам, у 50 тысяч, не адпавядае тысячам. Гэта трэба глядзець па заробках. Нехта атрымлівае заробак у 200 тысяч, нехта 800 тысяч, а нехта два мільёны рублёў”.

Жанчына: “Дастаткова дорага. Кнігі дужа дарагія цяпер”.

Жанчына: “Тысяч дзьвесьце трэба толькі на вопратку. Яшчэ патрэбныя школьныя прылады. Агулам выходзіць тысяч трыста”.

Жанчына: “Дзяцей у школу сабраць дужа дорага. У мяне двое дзяцей. У краме кошты касьмічныя. Гэты моцны ўдар па сямейным бюджэце. Я мяркую, што збор у школу нам абыдзецца тысяч чатырыста. Дзяржаўны крэдыт браць ня выгадна, бо там дужа вялікі працэнт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG