Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Суд над Паўлам Севярынцам адкладзены </B>


Вячаслаў Кулік, Менск Лідэр «Маладога фронту» Павал Севярынец сёньня быў выкліканы ва Ўправу міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця, дзе на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Палітыка зьвінавацілі паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.

Нагадаем, што Паўла Севярынца, а таксама яшчэ 28 чалавек, затрымалі ў Берасьці падчас прэзэнтацыі ягонай кнігі “Лісты зь лесу”.

Сёньня Павал Севярынец быў дастаўлены ў суд Маскоўскага раёну Берасьця, але паседжаньне было адкладзенае. Паводле афіцыйнага тлумачэньня, у сувязі з тым, што праца суду ў гэты дзень была завершаная.

Разгляд справы перанесены на заўтра, 21 жніўня. Цяпер Павал Севярынец знаходзіцца ў камэры часовага ўтрыманьня Управы ўнутраных спраў Маскоўскага раёну Берасьця.
XS
SM
MD
LG