Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускаму цукру не дапамог і Лужкоў


Радыё Свабода Расея адмовіла Беларусі ў просьбе ўвезьці 30 тысячаў тонаў цукру дадаткова да аб''ёмаў, што прадугледжаныя міжурадавым пагадненьнем. Пра гэта паведаміў агенцтву БелаПАН намесьнік старшыні Саюза цукравытворцаў Расеі Сяргей Міронаў.

Нагадаем, што Беларусь узяла на сябе абавязаньне абмежаваць пастаўкі цукру ў Расію ў 2007 годзе да 180 тыс. тонаў, у 2008 годзе – да 100 тыс. тонаў. Такія аб''ёмы былі замацаваныя міжурадавай дамовай ад 23 сакавіка 2007 года. У 2006 годзе Беларусь паставіла ў Расею 376 тысячаў тонаў цукру.

Паводле Сяргея Міронава, "з просьбай аб павелічэньні аб''ёмаў паставак беларускага цукру ва ўрад Расіі зьвярнуўся мэр Масквы Юрый Лужкоў, які лабіраў інтарэсы беларускага боку". Лужкоў матываваў сваю просьбу неабходнасьцю насычэньня рынку Масквы цукрам у восеньскі пэрыяд, аднак атрымаў адмову ад расейскага ўраду.

"Хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з тым, што ў Расеі ў дастатковай колькасьці вырабляецца цукар – як бураковы, так і з цукру-сырцу", – зазначыў Сяргей Міронаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG