Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: Якіх зьменаў ад Беларусі дамагаецца Эўразьвяз?


Альгерд Невяроўскі, Менск Арганізатары восеньскага Эўрапейскага маршу «За свабоду» будуць дамагацца ад уладаў, каб тыя выканалі 12 патрабаваньняў Эўрапейскага зьвязу па дэмакратызацыі Беларусі. Толькі ў гэтым выпадку Беларусь можа разьлічваць на эўрапейскія інвэстыцыі, прэфэрэнцыі, крэдыты і тэхналёгіі. А што ведаюць пра патрабаваньні Эўразьвязу беларускія грамадзяне. Гэтае пытаньне наш карэспандэнт задаваў людзям на менскіх вуліцах.

Хлопец: “Эўразьвяз патрабуе дэмакратычных пераменаў. Паважаць правы незалежных прафсаюзаў. Вяртаньня свабоднай прэсы – “Нашай нівы” і “Народнай волі”. Вызваленьня палітвязьняў”.

Спадар: “Каб народ жыў добра, я так думаю”.

Хлопец: “Свабоды нашай краіне”.

Спадар: “Я, шчыра кажучы, палітыкай не займаюся”.

Спадарыня: “Свабоды слова і ўсіх іншых дэмакратычных ператварэньняў, якіх у нас няма”.

Спадар: “Відаць, хочуць каб Беларусь уступіла ў Эўразьвяз”.

Карэспандэнт :”Якіх зьменаў патрабуе Эўразьвяз ад Беларусі?”

Хлопец: “Нават ніколі ня думаў пра гэта”.

Спадар: “Зусім не цікаўлюся гэтай тэмай. І ня ведаю, чаго яны ад нас хочуць. Мне здаецца, што ў нас усё – дзякуй Богу!”

Спадарыня: “А чаго яны ні патрабавалі б, трэба рабіць тое, што трэба. Чаго ж можна патрабаваць як не свабоды асобы і добрага жыцьця”.

Спадар: “Я не ўнураюся ў гэтыя праблемы. Пустая справа”.

Спадар: “Нават не ўяўляю. Зноў нейкія палітычныя гульні. Раней я чытаў газэты, слухаў радыё. Ведаю, што ёсьць невыязныя чыноўнікі. А так мне не зразумела, чаго Эўропа можа хацець ад нас”.

Дзяўчына: “Я лічу, што трэба зьмяніць мэнталітэт. Але такія зьмены адбудуцца праз стагодзьдзі. Асноўнае пытаньне – гэта мова і культура. Каб народ быў у адзінстве, ён павінен ведаць сваю мову. На жаль, у нас зьмены, хутчэй за ўсё, будуць ня хутка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG