Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Юшчанка: “Куды падзелася беларуская мова?”


Радыё Свабода Сёньня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на прэсавай канфэрэнцыі выказаўся супраць наданьня расейскай мовы статусу другой дзяржаўнай у краіне, што прапануе Партыя рэгіёнаў.

У якасьці кепскага прыкладу наступстваў падобных рашэньняў Юшчанка прывёў лёс беларускай мовы:

“Спэкуляцыі на тэмы мовы – гэта таксама праца супраць Украіны. Мне сёньня хочацца спытаць: куды падзелася ірляндзкая мова? Куды падзелася беларуская мова? Куды падзеліся дзясяткі моваў, дзяржавы якіх пайшлі па той формуле, якую нам сёньня сёй-той навязвае. Я перакананы, што гэта не палітыка Ўкраіны, а спэкуляцыі, на якіх хтосьці яшчэ можа зарабляць палітычныя дывідэнды. Я выступаю супраць гэтага”.
XS
SM
MD
LG