Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Павал Севярынец: “Рэжым на волі робіцца больш жорсткім, чым нават на “хіміі”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў другой палове дня Павал Севярынец мусіць зьявіцца ва Ўправу ўнутраных спраў Маскоўскага раёну Берасьця. Міліцыянты пагражаюць скласьці пратакол паводле затрыманьня маладога палітыка 19 жніўня ў часе прэзэнтацыі кніжак “Беларуская нацыянальная ідэя” і “Лісты зь лесу”.

Сёньня Павал Севярынец паведаміў Радыё Свабода, што будзе вінаваціць удзельнікаў міліцэйскага затрыманьня:

“Вось ужо трэці месяц, як я знаходжуся, так бы мовіць, на волі пасьля “хіміі” ў Малым Сітне. Мяне ўражвае, што рэжым тут робіцца зусім падобным, а часам нават больш жорсткім, чым на той самай сітнаўскай “хіміі”. Сустрэча на прэзэнтацыі і абмеркаваньні кнігі – гэта абсалютна мірны сход, які праходзіў у афіцыйна зарэгістраваным памяшканьні сядзібы абласной філіі партыі БНФ. І навошта міліцыянтам было крычаць: “Тут у вас бандыцкая сходка! Усім рукі за галаву!”, хапаць дзяўчат і хлопцаў, выводзіць іх на тэлевізійную камэру, трымаць па 5–7 гадзін у пастарунку!? У маёй практыцы – гэта ўпершыню”.

• Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П.Севярынцам, 20.08.2007 • Берасьце: затрымана каля 40 прыхільнікаў хрысьціянскіх дэмакратаў, 19.08.2007
XS
SM
MD
LG