Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбокае: турнір па пэйнтболе памяці земляка-патрыёта


Радыё Свабода, Глыбокае 19 жніўня глыбоцкія актывісты стваранага “Руху за Свабоду” і прадстаўнікі мясцовай арганізацыі Партыі БНФ правялі спаборніцтвы па пэйнтболе. Турнір прысьвяцілі памяці беларускага патрыёта, удзельніка антысавецкага супраціву, настаўніка і паэта Яўгена Жыхара.

Паводле намесьніка абласной арганізацыі Партыі БНФ, актывіста “Руху за Свабоду” Яраслава Берніковіча, у гульні ўзялі ўдзел каля 20-ці чалавек. Пераможцы атрымалі адмысловыя дыплёмы і бэйсболкі зь лягатыпам “Руху за Свабоду.”
XS
SM
MD
LG