Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч: "Я сказала б Лукашэнку, што яго час прайшоў"


Радыё Свабода У сераду на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч. Поўны тэкст гутаркі чытайце на старонцы нашага форуму --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Сьвятлана Алексіевіч нарадзілася 31 траўня 1948 года ў Івана-Франкоўску (Украіна) у сям’і вайскоўца. Пасьля дэмабілізацыі бацькі сям''я вярнулася на яго радзіму, у Беларусь.

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1972). Аўтар кніг “У вайны не жаночы твар”, “Апошнія сьведкі”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Зачараваныя сьмерцю”, “Чарнобыльская малітва”, “Дзіўны алень вечнага паляваньня”.

Кнігі выдадзеныя больш як у 20 краінах сьвету.

Ляўрэат шматлікіх міжнародных літаратурных прэміяў.

У Беларусі кнігі Алексіевіч не друкуюцца вось ужо 12 гадоў (калі не лічыць кнігі, выдадзенай прыватным чынам Сяргеем Законьнікавым) Гл. таксама папярэдні форум
са Сьвятланай Алексіевіч.
XS
SM
MD
LG