Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: затрымана каля 40 прыхільнікаў хрысьціянскіх дэмакратаў(абноўлены)


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі берасьцейскай міліцыі затрымалі сёньня каля чатырох дзясяткаў чалавек, якія сабраліся ў абласным цэнтры на сустрэчу з прадстаўнікамі аргкамітэту для стварэньня партыі “Беларускія хрысьціянскія дэмакраты”.

Міліцыянты ўварваліся ў памяшканьне, дзе праходзіла сустрэча, і затрымалі ўсіх сабраных. Удзельнікаў сустрэчы заштурхалі ў аўтобусы і аўтазакі. Затрыманых даставілі ў адзьдзяленьне міліцыі.

Сярод затрыманых у Берасьці – палітык Павал Севярынец. Ён прыехаў у абласны цэнтар на сустрэчу зь берасьцейскімі ініцыятарамі стварэньня партыі “Беларускія хрысьціянскія дэмакраты”. У яго адабралі пашпарт.

На 20 гадзінаў менскага часу у адзьдзеле міліцыі трымалі 29 чалавек.

Паводле заканадаўства, міліцыянты маюць права трымаць людзей для высьвятленьня асобы ня больш за тры гадзіны.

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі ўлады зрываюць сходы прыхільнікаў хрысьціянскіх дэмакратаў у рэгіёнах.
XS
SM
MD
LG