Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Віцебску – за наданьне вуліцы імя Янкі Брыля


Радыё Свабода, Віцебск Збор подпісаў за наданьне адной з вуліц Менску імя народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля праводзяць віцебскія актывісты.

Каля так званага “Сіняга дому” – дому № 28 на вуліцы Леніна – подпісы зьбірае мясцовы апазыцыянэр і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда. Падпісацца пад зваротам віцебскія мінакі маюць магчымасьць і падчас грамадзкіх сустрэч “Прагулкі з мовай”, якія шточацьвер ладзяць на Плошчы тысячагодзьдзя Віцебску сябры Таварыства беларускай мовы.

Подпісы пад зваротам паставілі некалькі дзясяткаў жыхароў Віцебску. Актывісты мяркуюць сабраць найбліжэйшымі днямі некалькі соцень подпісаў, а потым накіраваць падпісныя аркушы старшыню Менскага гарвыканкаму Міхаілу Паўлаву.

• Пачаты збор подпісаў за наданьне імя Я. Брыля адной з вуліцаў Менску, 13.08.2007 • ТБМ ушанавала памяць Янкі Брыля, 09.08.2007 • У дзень 90-годзьдзя Янкі Брыля сябры і сваякі згадвалі яго ў Крынічным, 04.08.2007 • “Янка Брыль і ў творах, і ў стасунках зь людзьмі меў раўненьне на вечнасьць”, 30.07.2007
XS
SM
MD
LG