Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная выстава ў Полацку


Радыё Свабода Сёньня ў Полацку ў гарадзкой карціннай галерэі адкрылася міжнародная выстава дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і габэлену. На ёй рэпрэзэнтавана больш як 80 працаў мастакоў нашай краіны і суседняй Літвы.

Сярод гэтых працаў – габэлены, батык і размалёўка па ядвабу, створаныя за апошнія пяць гадоў. Па сьведчаньні адмыслоўцаў, гэта дае магчымасьць прасачыць мастацкія тэндэнцыі, якія пануюць цяпер у Беларусі і Літве.

На адкрыцьці выставы прысутнічала вялікая група беларускіх мастакоў і іх калегаў зь літоўскага Коўна. Сярод прысутных была й старшыня гільдыі мастакоў-тэкстыльшчыкаў Літвы Яланта Шмідцэнэ. У сваім выступе яна выказала сваё захапленьне Полацкай карціннай галерэяй і адрэстаўраваным будынкам езуіцкай акадэміі, дзе галерэя месьціцца.

Пасьля ўрачыстага адкрыцьця літоўскія мастакі далі майстар-кляс размалёўкі па ядвабу: на вачах прысутных за лічаныя хвіліны на палатне нарадзіліся сапраўдныя мастацкія творы.

Міжнародная выстава дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і габэлену, Полацак
Адкрыцьцё выставы

Міжнародная выстава дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і габэлену, Полацак
Габэлены беларускіх мастакоў

Міжнародная выстава дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і габэлену, Полацак
Мастачка Яланта Шмідцэнэ дае майстар-кляс размалёўкі па ядвабу
XS
SM
MD
LG