Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрынскага фэрмэра пакінулі адбываць пакараньне дома – “бяз порткаў”


Ігар Карней, Менск Рашэньнем суду Кобрынскага раёну ў фэрмэра зь вёскі Аніскавічы Ўладзімера Банцэвіча 17 жніўня судовыя выканаўцы сканфіскавалі маёмасьць. Як сказана ў пастанове суду, з Банцэвіча “спагнана на карысьць дзяржавы 173 мільёны 365 тысяч рублёў кампэнсацыі страты і 17 мільёнаў 366 тысяч рублёў дзяржпошліны”. Сярод сканфіскаваных рэчаў – мэбля, кампутарная і бытавая тэхніка, аўтамабіль, дом-склад, нават ровар.

Фэрмэр абвінавачаны ў тым, што сярод іншага займаўся вырошчваньнем і зборам лекавых траваў, якія потым праз інтэрнэт рэалізоўваў хворым людзям. Аднак Міністэрства аховы здароўя палічыла, што прыватнік ня мае права займацца такой дзейнасьцю без ліцэнзіі. Так пачаліся татальныя праверкі. Пры гэтым афіцыйная пазыцыя Мінсельгасхарчу іншая – для нарыхтоўкі зёлак ліцэнзія не патрэбная.

У выніку Ўладзімера Банцэвіча асудзілі на абмежаваньне волі тэрмінам тры з паловай гады, сканфіскавалі нажытую маёмасьць і аштрафавалі амаль на 90 тысяч даляраў.

Паколькі на гэтак званай “хіміі” няма чым карміць асуджаных, дык Уладзімеру Банцэвічу было дазволена адбываць пакараньне дома. Кожны вечар ён абавязаны тэлефанаваць у камэндатуру і паведамляць пра сваё месца знаходжаньня.

Ад сёньняшняга дня фэрмэр адбывае пакараньне ўжо ў сваім пустым доме.

Паўлінаў можна выкарыстоўваць замест вартавых сабак, 26.06.2007 Шлях фэрмэра: ад гаючай травы – да горкай “хіміі”, 31.05.2007
XS
SM
MD
LG