Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце – сярод лідэраў у цэнах на рынку нерухомасьці


Радыё Свабода, Берасьце Менск – сталіца, і рост цэнаў на тамтэйшыя кватэры адносна няцяжка патлумачыць. А якая сытуацыя на рынку жытла ў іншых вялікіх гарадох краіны?

Цэны на кватэры ў Берасьці за паўгоду ўзьляцелі ўверх ці не ўтрая. Кватэры стартуюць ад 35 тысяч даляраў за аднапакаёўку і ад 50 тысяч даляраў за чатырохпакаёўку. Пры гэтым практычна няма розьніцы паміж “цэглай” і “панэльлю”.

Яшчэ даражэй каштуе плошча малапакаёвых кватэраў і кватэраў палепшанай пляніроўкі, якія ў цэнтры гораду будуе фірма “Облик”. Кошт “облікаўскіх” кватэраў, як іх называюць берасьцейцы, ужо перасягнуў мяжу 150 тысяч даляраў.

Новыя кватэры, як правіла, прадаюцца без адстройваньня. Прычым так робяць і старажылы будаўнічага рынку – будаўнічы трэст №8 і домабудаўнічы камбінат. У іх квадратны мэтар без аздабленьня каштуе каля 900 даляраў.

Будаўнікі: “Адсеклі дробных забудоўшчыкаў, у выніку менш сталі будаваць, узьнік ажыятаж...”

Прадпрымальніца, якая папрасіла не называць свайго імя, паскардзілася: зімой прадала кватэру, каб купіць меншую. Угода сарвалася – і тут цэны шуганулі ўверх. Цяпер, кажа яна, “вісіць у паветры са сваімі ўжо сьмешнымі грашыма”.

Супрацоўнікі будаўнічага трэсту № 8 тлумачаць рост цэнаў прэзыдэнцкім адміністраваньнем. Маўляў, адсеклі дробных забудоўшчыкаў, у выніку менш сталі будаваць, узьнік ажыятажны попыт. Цяпер трэба, кажуць яны, усё адкручваць назад. А вось як? Ніхто ня ведае.

Кітайцы будуць будаваць у Берасьці дамы... для расейцаў?

Супрацоўніца рыэлтэрскай фірмы “Усадьба” растлумачыла такі рост цэнаў і продажу тым, што кватэры купляюць расейцы. Газэта “Вечерний Брест” пры гэтым паведамляе, што нешта падобнае адбываецца на Далёкім Усходзе – расейцы масава купляюць жыльлё ў Кітаі.

Дарэчы, у ліпені ў Берасьце прыяжджаў прэзыдэнт кітайскай будаўнічай фірмы “Сіньсін”. Фірма хоча будаваць жыльлё ў Берасьці. Ужо нават вядомы раён, прапанаваны ім для забудовы.

Зацішша на рынку нерухомасьці. Перад восеньскай бурай? 17.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG