Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 17 жніўня


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць учорашняе затрыманьне ў Менску ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці. Затрыманы былі моладзевыя актывісты, у тым ліку і вядомы многім Мікіта Сасім. Тацяну Цішкевіч і Міхала Пашкевіча, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманьню сябра, невядомыя ў цывільным зьбілі. Дзяўчына трапіла ў лякарню. Рэакцыі ўдзельнікаў форумаў:

“Што значыць у гэтай краіне “чалавек”?”

“Муцяць ваду, а чаго дамагліся? Заробак, магчыма, адпрацавалі! Няцяжкая прафэсія апазыцыянэр! Кожны зарабляе як можа”.

“Ну хоць нехта яшчэ гэтую багну спрабуе варушыць... Малайцы! А міліцыя (не разумею, навошта яе гэтак шмат?), як заўсёды, абараняе вядомыя ўсім інтарэсы. Лепей бы зьменшылі колькасьць кватэрных крадзяжоў, ці што”.

На форумах сайту Гомельскага абкаму БРСМ нехта Тутэйшы вырашыў паразважаць аб навінах на Беларускім тэлебачаньні.

На вуліцы Парніковай ў Менску пабудавалі новы шматкватэрны дом сучаснай пляніроўкі для работнікаў Белдзяржтэлерадыёкампаніі. У інтэрвію БТ Аляксандар Зімоўскі паведаміў, што дзяржаўныя журналісты, напэўна, возьмуць на сябе сьмеласьць прасіць, каб будаўніцтва такога жытла для работнікаў СМІ стала рэгулярнай практыкай.

Тутэйшы камэнтуе: “Вядома ж, вы разумееце, для якіх мэдыяў будуць будаваць гэтыя дамы – хутчэй за ўсё для тых, хто хваліць прэзыдэнта й ягоную палітыку, хто абыходзіць шмат якія высьпелыя й перасьпелыя праблемы нашага грамадзтва, хто больш умела выяўляе й выкрывае “ворагаў народу”, “адмарозкаў і дэбілаў”.

Блогерка aneta_spb, беларуска, якая цяпер жыве ў Расеі, піша: “Учора па тэлефоне я ўратавала матулю ад банкруцтва. Званю на Гарадзеншчыну. І ў размове мама заяўляе: “Я цяпер з усёй пэнсіі буду набываць білеты лятарэі. Па тэлевізары кажуць, што ўсе выйграюць! Я не змагла калісьці вам забясьпечыць заможнае жыцьцё, а хачу нешта для дзяцей пад старасьць зрабіць!”

Ёй 80 год. Я кажу: “Што ты, мама! Гэта ж мафія! Аднаму дадуць выйграць, а ўсе пабягуць грошы траціць!” – “Але ў нас адзін дзядзька выйграў!” – “А ты чула, як у Расеі на гульнявых аўтаматах пэнсіянэры ўсю маёмасьць прайгравалі? Дык гэта тое ж самае!”

Ну, самі разумееце, трэба ж словы простыя шукаць, а то ж сваю неразумную маму я ведаю. Яна вунь мые пасьля інфаркту ў двары ў трыццаціградусную сьпёку – вада са студні, бакі, кіпячэньне... Мама падумала-падумала й гэтак няўпэўнена: “Праўда свая, Сьветачка. Вунь і Н. тое ж самае кажа...” Дарэчы, Н. – чалавек, які стаіць на псыхуліку, прычым па рэальным дыягназе. Яму яшчэ й галава баліць, лекары яму катэгарычна забаранілі глядзець тэлебачаньне...”

У ЖЖ-суполцы minsk_by зьявілася такая абвестка: “Да ўвагі пасажыраў наземнага транспарту Менску! У зьвязку з тым, што выпадкі продажу квіткоў на праезд кандуктарамі сталі частымі, пераканаўчая просьба на выхадзе з транспартнага сродку перадаваць свае квіткі пасажырам, якія ўваходзяць у транспартны сродак, альбо пакідаць квіткі ў шчылінах сядзеньняў, вокнаў і г.д. На шматлікія просьбы працоўных, пэнсіянэраў і вэтэранаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG