Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарсуд пацьвердзіў рашэньне аб нерэгістрацыі “Маладога фронту”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Судзьдзя менскага гарадзкога суду Зоя Савельева абвясьціла сваё рашэньне адносна лёсу "Маладога фронту". Яна адмовіла “МФ” у задавальненьні пазову да ўправы юстыцыі гарвыканкаму і такім чынам падтрымала ранейшае рашэньне ўправы не рэгістраваць "Малады фронт".

Гэтае рашэньне рыхтавалася недзе паўтары гадзіны, да гэтага адбыліся спрэчкі бакоў – падчас спрэчак бакі паўтарылі свае пазыцыі. Адзіны новы аргумэнт прагучаў з вуснаў прадстаўніцы ўправы юстыцыі Натальлі Янушкевіч: яна сказала, што нельга рэгістраваць “Малады фронт”, бо ён можа зноў удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях і ў якасьці прыкладу сказала, што адзін з актывістаў нават спазьніўся на судовае паседжаньне.

Прадстаўніца “Маладога фронту” Наста Лойка пасьля вэрдыкту заявіла, што арганізацыя абавязкова абскардзіць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе. Дарэчы, гэта будзе каштаваць арганізацыі 31 тысячу рублёў (1 базавую велічыню), тым часам як гэты разгляд у гарадзкім судзе каштаваў 62 тысячы рублёў. Маладыя актывісты прасілі судзьдзю З.Савельеву пакласьці выдаткі на ўправу юстыцыі, казалі, што ў іх няма грашовых прыбыткаў, але судзьдзя вырашыла іначай і пераклала ўсе выдаткі на “Малады фронт”.

На паседжаньні прысутнічала шмат журналістаў, актывістаў “Маладога фронту”, прадстаўнікоў замежных місіяў, але сам вэрдыкт зачытваўся ў цесным пакойчыку судзьдзі – спаслаліся на тое, што заля, якая была раней прадастаўленая, ужо занята.

Ці законна адмовілі ў рэгістрацыі “Маладому фронту”?, 17.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG