Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – дырэктар Коласаўскага ліцэю Ўладзімер Колас


Радыё Свабода Госьцем нашага начнога эфіру будзе дырэктар гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Ўладзімер Колас. Ужо чатыры гады беларускі ліцэй – пасьля рашэньня Міністэрства адукацыі аб яго закрыцьці – вымушаны працаваць напаўлегальна. Людзі на менскіх вуліцах адкажуць на пытаньне, каму перашкаджала дзейнасьць Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю.

У “Начных досьледах” мы пагаворым пра тэндэнцыі на кватэрным рынку ў гарадох Беларусі. Ці існуе міжсэзоньне на кватэрным рынку? Ці апраўдваюць сябе аўкцыёны, якія арганізоўваюць гарадзкія ўлады?

Сёньня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Зьдзіслава Стомы – у “Начной Свабодзе” згадкі пра знакамітага актора Купалаўскага тэатру.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра менскі гурт “Постскрыптум”, а ў “Начной чытанцы” прагучаць вершы менскага паэта Алеся Ліпая.

Пасьля 23-й гадзіны ў перадачы “Госьць на “Свабодзе” запіс адказаў палітыка і гісторыка Валянціна Голубева на пытаньні слухачоў радыё, а 23.33 у “Экспэртызе “Свабоды” аналіз намеру Нацыянальнага банку Беларусі адмовіцца ад “прывязкі” афіцыйнага курсу беларускага рубля да расейскага рубля, а 23.45 “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Вайтэлі Маладэчанскага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG