Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістам “Моладзі БНФ” міліцыя Івацэвічаў паабяцала “праблемы”


Радыё Свабода Групу актывістаў “Моладзі БНФ” затрымалі супрацоўнікі Івацэвіцкага райаддзелу міліцыі. Падставай для затрыманьня стаўся, нібыта, крадзеж мабільнага тэлефона ў электрацягніку, якім ехалі маладзёны. У пастарунку апынуліся Сяржук Семянюк, Андрусь Ігнатовіч, Ільля Богдан.

Сяржук Семянюк, Андрусь Ігнатовіч, Ільля Богдан і яшчэ дванаццаць сяброў “Моладзі БНФ” накіроўваліся ў горад Косава Івацэвіцкага раёну на сустрэчу рэгіянальных актывістаў “Моладзі БНФ”. У затрыманых спрабавалі зьняць адбіткі пальцаў, але маладзёны адмовіліся праходзіць працэдуру. Пасьля праверкі пашпартных зьвестак, без складаньня пратаколу юнакоў адпусьцілі.

У прыватнай гутарцы начальнік райаддзелу міліцыі Івацэвічаў Аляксандар Гук параіў моладзі пакінуць межы раёну. Калі тыя адмовіліся, ахоўнік правапарадку паабяцаў апазыцыянэрам “далейшыя праблемы”. Цяпер актывісты моладзі БНФ працягваюць рухацца да канчатковага пункту паездкі – гораду Косава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG