Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: урад Беларусі цягам 90 дзён павінен аднавіць рэгістрацыю "Вясны"


Валер Каліноўскі, Прага У Камітэце ААН у правах чалавека паведамілі “Свабодзе” аб тым, што рашэньне гэтага органу ад 24 ліпеня, якое прызнае незаконнай ліквідацыю праваабарончага цэнтру "Вясна" ў 2003 годзе, ужо накіраванае ва ўрад Беларусі для выкананьня.

Скарга была накіраваная Алесем Бяляцкім к Камітэт ААН у правах чалавека ў 2004 годзе, пасьля закрыцьця цэнтру "Вясна" Вярхоўным судом, і разгледжаная ў ліпені гэтага году.

Пра сутнасьць рашэньня гаворыць супрацоўніца сакратарыяту Камітэту ААН ў правах чалавека:

"Беларуская дзяржава была прызнаная парушальнікам артыкулу 22 пункту 2 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з існуючай практыкай, як гэта і ўказана ў 10-м параграфе дакумэнту, гэтае рашэньне было накіраванае і дзяржаве-ўдзельніцы ААН, гэта значыць, Беларусі, і аўтару скаргі. Пры гэтым дзяржаве прапанавана цягам 90 дзён з моманту атрыманьня гэтага дакумэнта накіраваць інфармацыю ў камітэт аб тым, якім чынам гэтае рашэньне было выкананае дзяржаўнымі ўладамі Беларусі".

Заяўнік па гэтай справе Алесь Бяляцкі пасьля афіцыйнага адказу ўраду Беларусі на рашэньне Камітэту ААН у правах чалавека мае права сваёй ацэнкі дзеяньняў уладаў па выкананьні гэтага рашэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG