Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскія блогеры абураныя затрыманьнямі ў Менску


Радыё Свабода Яны заклікаюць наведнікаў інтэрнэт-рэсурсу “Блогеры бязь межаў” --> http://bloggersenzafrontiere.blogosfere.it/2006/03/appello-contro.html далучыць свае подпісы да зьмешчанага на вэб-старонцы лісьце да беларускіх уладаў і накіраваць электронныя пасланьні ў беларускія дыпляматычныя місіі ў самых розных краінах сьвету альбо наўпрост ў адміністрацыю беларускага прэзыдэнта Лукашэнкі.

У лісьце выказваецца абурэньне ў сувязі з сытуацыяй у Беларусі і апошнімі затрыманьнямі ды арыштамі крытыкаў рэжыму Лукашэнкі. “Урад, які трымаецца на жорсткасьці, не заслугоўвае павагі. Дэмакратыя - гэта свабода выказваньня асабістых меркаваньняў, свабода інфармацыі і дэманстрацыяў. Мы просім тэрмінова вызваліць усіх арыштаваных гэтымі днямі людзей, паколькі яны карысталіся сваімі грамадзянскімі правамі”, –гаворыцца ў пасланьні да беларускага кіраўніцтва.
XS
SM
MD
LG