Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Мікіта Сасім прывезены ў Цэнтральны раённы суд Менску


Ігар Карней, Менск Зараз там адбываецца рэгістрацыя дакумэнтаў. Верагодна, разгляд справы адбудзецца ў другой палове дня.

Дакладна невядома, у чым абвінавачваецца актывіст моладзевага дэмакратычнага руху.

Мікіта Сасім 16 жніўня прыкладна а 21.30 быў схоплены невядомымі людзьмі ў Менску на праспэкце Пераможцаў. Яго заштурхнулі ў аўтамабіль УАЗ і зьвезьлі ў невядомым накірунку. Гэта адбылося пасьля заканчэньня акцыяў, прымеркаваных да Дня салідарнасьці з палітзьняволенымі. Сёньня раніцай стала вядома, што Сасім правёў ноч у Цэнтральным РУУС Менску.

Як будзе адбывацца працэс, і чым ён скончыцца, чытайце на нашым сайце пазьней. Таксама ў вечаровым эфіры слухайце рэпартаж.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG