Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Мікіта Сасім правёў ноч у міліцыі, сёньня яго могуць судзіць


Ігар Карней, Менск Зь міліцэйскіх крыніцаў стала вядома, што затрыманы ўчора ўвечары моладзевы апазыцыйны актывіст Мікіта Сасім правёў ноч у Цэнтральным РУУС Менску і што сёньня, верагодна, яго будуць судзіць.

Аднак, паводле якога артыкулу, у якім судзе і а якой гадзіне, пакуль не вядома.

Мікіта Сасім 16 жніўня прыкладна а 21.30 быў схоплены невядомымі людзьмі ў Менску на праспэкце Пераможцаў. Яго заштурхнулі ў аўтамабіль УАЗ і зьвезьлі ў невядомым накірунку. Гэта адбылося пасьля заканчэньня акцыяў, прымеркаваных да Дня салідарнасьці з палітзьняволенымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG