Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акцыя да Дня салідарнасьці ў Полацку


Радыё Свабода Сёньня полацкія маладафронтаўцы зладзілі акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі і зьніклымі палітыкамі. А 20-й гадзіне яны сталі з запаленымі сьвечкамі ў руках на пляцы перад кінатэатрам “Радзіма”. У акцыі бралі ўдзел дваццаць чалавек. Апрача палачанаў тут прысутнічала група грамадзкіх актывістаў зь Віцебску, сярод іх праваабаронца Валер Шчукін ды маці вядомага палітыка Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна.

На пляцы гучалі прозьвішчы зьніклых палітыкаў, і грамада, пасьля кожнага пачутага прозьвішча, дружна гукала: “Помнім!”

Доўжылася акцыя салідарнасьці 30 хвілін. Непадалёку знаходзіліся два міліцыянты, якія, аднак, ніякіх дзеяньняў не ўчынялі.
XS
SM
MD
LG