Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве былі затрыманыя незалежныя журналісты


Ігар Карней, Менск Увечары 16 жніўня ў Магілёве былі затрыманыя і дастаўленыя ў Ленінскае РАУС журналісты незалежных выданьняў -- Алесь Асіпцоў, Ганна Ільіна і Віталь Ругайна.

Іх затрымалі ля Дому быта, дзе журналісты сустрэліся пасьля працы. Ім паведамілі, што яны нібыта намалявалі крэйдай на асфальце чалавека і неяк “крамольна” яго падпісалі.

Журналістаў пратрымалі ў пастарунку болей за гадзіну і выпусьцілі з пастарунку без складаньня пратаколу.

На падставе вусных тлумачэньняў прадстаўнікі Ленінскага РАУС зрабілі выснову, што ніякага дачыненьня да “графіці” журналісты ня маюць.
XS
SM
MD
LG