Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца суправаджаюць міліцыянты


Любоў Лунёва, Менск Пасьля завяршэньня малітвы каля кляштара сьвятога Язэпа двое міліцыянтаў у цывільным дэманстратыўна суправаджаюць актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Паўла Севярынца. Іхны "сумесны шпацыр" адбываецца па вуліцах Менску.

Пра гэта Павал Севярынец паведаміў па мабільным тэлефоне карэспандэнту Радыё Свабода. Ён таксама сказаў, што міліцыянты не назвалі сваіх прозьвішчаў.

Павал Севярынец не выключае, што яго могуць затрымаць.
XS
SM
MD
LG