Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты зьбілі актывістаў, якія маліліся ля касьцёлу Сьвятога Язэпа


Алег Грузьдзіловіч, Менск. Міліцыянты пачалі зьбіваць акывістаў, якія сабраліся а 20-й гадзіне вечара ля менскага касьцёлу Сьвятога Язэпа, каб памаліцца за тых, каго перасьледуюць беларускія ўлады. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сьведка падзеяў Зьміцер Хведарук з незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” па тэлефоне.

Усяго, паводле Зьмітра Хведарука, сабраліся болей за 80 маладых людзей. Міліцыянтаў і службоўцаў у цывільным было прыкладна столькі ж. У 8.20 міліцыянты атрымалі загад і пачалі гвалтам выціскаць моладзь з пляцоўкі каля касьцёлу, пры гэтым шмат каго зьбівалі. “Мне дасталося па назе, дзяўчыну побач ўдарылі ў жывот. Зараз нас ўсіх адціскаюць ў завулкі за касьцёл”, - казаў Зьміцер Хведарук па тэлефоне. У гэты час ў слухаўцы былі чутны воклічы “Жыве Беларусь!”

"Нас толькі што выцягнулі з тралейбуса... Ад касьцёлу мы даехалі да плошчы Бангалор. Нас выгналі з тралейбуса разам з усімі, хто там ехаў. Спрабавалі затрымаць... Вось зараз за намі йдуць супрацоўнікі КДБ... Амонаўцы там білі дзяўчат і сталых жанчын, якія не ўдзельнічалі ўвогуле ў акцыі".

Зьміцер Хведарук паведаміў, што бачыў затрыманьне аднаго удзельніка акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG