Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты не дазваляюць маліцца каля касьцёлу Сьвятога Язэпа


Алег Грузьдзіловіч, Менск. Будынак былога касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску ачэплены міліцыянтамі і службоўцамі ў цывільным. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук. Паводле юнака, міліцыянты не дапускаюць да касьцёлу некалькі дзесяткаў вернікаў і тых, хто прыйшоў зь імі памаліцца ў Дзень салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі.

А 19-ай гадзіне міліцыянты нікога не затрымалі. “Службоўцы ў цывільным актыўна карыстаюцца рацыямі. Побач стаіць міліцэйскі аўтамабіль”, -паведаміў Зьміцер Хведарук.

Паводле словаў Зьмітра Хведарука, акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі прайшлі 16-га жніўня ў Менску і абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Полацку, Салігорску, Баранавічах, Наваградку, Нясьвіжы, Мазыры, Бабруйску ды іншых месцах. Актывісты запальвалі сьвечкі, праводзілі флэш-мобы. Зьвестак пра затрыманьні няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG