Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – музыка Віталь Зыблюк


Радыё Свабода Сярод тэмаў “Начной Свабоды” – адзначаны 16 дня кожнага месяца Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітычнымі зьняволенымі. Людзі на менскіх вуліцах скажуць пра сваё стаўленьне да ініцыяванага дэмакратычнымі сіламі краіны Дня беларускай салідарнасьці.

Мы раскажам таксама пра сёньняшняе паседжаньне камітэту для абароны абвінавачаных па крымінальных артыкулах моладзевых актывістаў апазыцыі.

Госьцем нашага начнога эфіру будзе гітарыст гурту “Parason”, удзельнік “Беларускай музычнай альтэрнатывы”, журналіст і перакладчык Віталь Зыблюк. У нашым апытаньні жыхары Менску скажуць, каго зь беларускіх музыкаў яны хацелі б запрасіць да сябе на дзень нараджэньня.

У “Начных досьледах” мы пагутарым пра футбол і пэрспэктывы беларускіх камандаў на эўрапейскай арэне. Чаго не хапае беларускім клюбам, каб гуляць у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў?

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра менскі гурт “Постскрыптум”, а ў “Начной чытанцы” прагучаць вершы Алеся Ліпая.

Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Залесьсе Глыбоцкага раёну, а 23.15 у перадачы “Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў” размова Вячаслава Ракіцкага з гісторыкам і драматургам Алесем Петрашкевічам пра беларускія таленты ў Масковіі, а 23.33 у перадачы “Беларускае замежжа” аповед пра ініцыятывы беларусаў замежжа для ўшанаваньня памяці рэпрэсаваных за савецкім часам, а 23.45 агляд вашых лістоў на “Свабоду”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG