Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Амбасадар Беларусі ў Польшчы атрымаў ноту пратэсту ад польскага МЗС</B>


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Учорашнія інцыдэнты на польска-беларускай мяжы, зьвязаныя з адмовай уезду на тэрыторыю Беларусі для некалькіх вядучых польскіх палітыкаў, мелі дыпляматычныя наступствы – у МЗС Польчшы быў выкліканы амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка.

МЗС Польшчы паведаміла, што яшчэ ў сераду, амаль што адразу пасьля таго, як стала вядома, што, сярод іншых, віцэсьпікеру Сэнату Кшыштафу Путру і лідэру найбуйнейшай апазыцыйнай партыі “Грамадзянская плятформа” Дональду Туску не было дазволена ўехаць у Беларусь на ўрачыстацьці з нагоды Сьвята польскага войска, у міністэрства быў выкліканы пасол Беларусі Павал Латушка.

“Прадстаўнік Дэпартамэнту ўсходняй палітыкі перадаў спадару амбасадару пратэст МЗС Польшчы і заявіў, што польскія ўлады лічаць неабгрунтаванымі перашкоды на ўезд з боку беларускіх уладаў, якія абмяжоўваюць права польскіх парлямэнтароў і прадстаўнікоў ураду на тое, каб падтрымліваць кантакты з палякамі, якія жывуць у Беларусі”, – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Між тым Дональд Туск заявіў, што апошнія падзеі на мяжы сьведчаць аб тым, што Польшча і ўвогуле Эўразьвяз вядуць правільную палітыку ў дачыненьні Беларусі, бо “падтрымліваюць кантакты з тымі палітычнымі сіламі ў Беларусі, якія хочуць пераменаў у краіне”.

А віцэсьпікер Сэнату Кшыштаф Путра паведаміў, што будзе пратэставаць супраць захадаў беларускіх уладаў:

“Пратэст будзе напэўна, але трэба вырашыць, як гэты пратэст будзе выглядаць. Тут нельга сьпяшацца, добра падумаць і адпаведным чынам рэагаваць”
XS
SM
MD
LG