Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН па правах чалавека прызнала незаконнай ліквідацыю “Вясны”


Радыё Свабода Праваабарончы цэнтар “Вясна” быў ліквідаваны ў кастрычніку 2003 году. У 2004 годзе сябры забароненай арганізацыі зьвярнуліся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.

У жніўні Камітэт вынес рашэньне па звароту беларускіх праваабаронцаў. У ім, у прыватнасьці, гаворыцца:

“Камітэт ААН па правах чалавека лічыць, што разгледжаная ім інфармацыя выяўляе парушэньні з боку дзяржавы артыкулу 22 часткі 1 міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Згодна з артыкулам 2 часткі 3(а) Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах Камітэт лічыць, што аўтар і суаўтары звароту маюць права на адпаведныя сродкі судовай абароны, якія ўключаюць аднаўленьне рэгістрацыі “Вясны” і кампэнсацыю.

Таксама ўлады абавязаныя ужыць адпаведныя захады па прадухіленьні падобных парушэньняў у будучым”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG