Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет салідарнасьці прайшоў у Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Сёньня ў Варшаве адбыўся пікет з нагоды дня салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і палітвязьняў. Каля дзясятка беларусаў, які жывуць у польскай сталіцы, сабраліся ў самым цэнтры Варшавы, каля прэзыдэнцкага палацу і помніка Адаму Міцкевічу з нацыянальнымі сьцягамі, партрэтамі зьніклых палітыкаў і плякатамі з надпісамі “Свабоду палітвязьням”, “Дыктатара ў турму”.

Адзін з удзельнікаў пікету Адольф Капелька сказаў карэспандэнту нашага радыё:

“Мы заўсёды памятаем пра тых, хто зьнік, хто знаходзіцца ў турмах цяпер і асабліва ў гэты дзень салідарызуемся зь імі. 16-га кожнага месяца мы выходзім на пікет. Цяпер каля помніка паэту, ён жа пісаў пра свабоду беларускага і польскага народаў”.

Варшава, 16.08.2007. Дзень салідарнасьці
XS
SM
MD
LG