Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы ініцыююць рэфэрэндум у справе захаваньня гістарычнай спадчыны


Міхал Карневіч, Горадня Разам з заяўкай пададзены пратакол сходу для стварэньня ініцыятыўнай групы, сьпіс ініцыятыўнай групы (48 чалавек) і 4 пытаньні, якія мяркуецца вынесьці на рэфэрэндум. Арганізатарамі рэфэрэндуму выступіў арганізацыйны камітэт грамадзкага руху “Ратуйма Горадню!”, старшынём якога абраны Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук.

Вось тыя пытаньні, якія прапаноўваецца вынесьці на агульнагарадзкі рэфэрэндум:

1. Ці падтрымліваеце Вы грамадзкі праект разьвіцьця транспартнай сыстэмы Горадні, які ў адпаведнасьці з Генэральным плянам 2003 году прадугледжвае пабудову чацьвёртага моста празь Нёман і пераўтварэньне гістарычнага цэнтра горада ў пешаходную зону?

2. Ці згодныя Вы з патрабаваньнем адмены ўсіх рашэньняў аб зносе будынкаў 19 – пач. 20 ст., якія знаходзяцца ў межах гістарычнага цэнтру Горадні, а таксама, паміж вуліцамі Міцкевіча – Горкага – 17 верасьня – Дзяржынскага?

3. Ці выступаеце Вы за тое, каб увесь працэс рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні праводзіўся адкрыта й галосна з зацьвярджэньнем праектаў на конкурснай аснове пасьля шырокага грамадзкага абмеркаваньня?

4. Ці падтрымліваеце Вы прапанову пра аднаўленьне ў межах рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні касьцёла Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі XIV ст. (Фары Вітаўта) на Савецкай плошчы?

Згодна зь дзейным заканадаўствам гарадзкія ўлады павінны даць адказ не пазьней, як праз месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG