Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс супраць інтэрнэт-рэсурсу часова спынены


Алег Грузьдзіловіч, Менск Часова спынены працэс супраць сайту, на якім зьмяшчаецца інфармацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У гаспадарчым судзе Менску, дзе разглядаецца пазоў супроць сайту www.ucpb.org з боку юрыдычнай групы «Аргументъ», вырашылі спыніць працэс на той час, пакуль прыйдзе адказ на запыт з Цэнтру бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнце Беларусі.

Нагадаем, ад кіраўніцтва АГП патрабуюць абвяржэньня скандальных зьвестак, якія былі разьмешчаныя на сайце адносна заснавальніка групы «Аргументъ» Андрэя Козіка, сына кіраўніка афіцыйных беларускіх прафсаюзаў Леаніда Козіка. У АГП абвяргаць інфармацыю адмаўляюцца, спасылаючыся на тое, што сайт партыі не належыць.

Паводле прадстаўніка АГП Сяргея Альфера, судовае паседжаньне адновіцца не раней за верасень.
XS
SM
MD
LG