Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>На беларуска-ўкраінскай мяжы патрабуюць свабоду палітвязьням


Алег Грузьдзіловіч, Менск На памежным пераходзе Новая Гута на мяжы Беларусі з Украінай праходзіць акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

Паводле зьвестак прэсавай службы АГП, акцыю ладзяць супольна беларускія і ўкраінскія актывісты. Яны вывесілі на ўкраінскім баку пераходу некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў і раздаюць людзям улёткі з патрабаваньнем вызваліць Андрэя Клімава ды іншых беларускіх палітвязьняў.

Ёсьць інфармацыя, што беларускія памежнікі затрымалі грамадзянаў Беларусі Віталя Стажарава і Аляксандра Сергіенку, якія зьбіраліся ўдзельнічаць у акцыі. Дзе цяпер затрыманыя, невядома. Тэлефонная сувязь зь імі адсутнічае.
XS
SM
MD
LG