Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>А. Лябедзька: “Сёньня, у Дзень салідарнасьці, будзе навізна”


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Беларусі – Дзень салідарнасьці. Жыхары краіны запаляць у сваіх дамах сьвечкі салідарнасьці з усімі рэпрэсаванымі ў Беларусі. У многіх гарадох ды мястэчках людзі выйдуць на плошчы, каб заклікаць улады спыніць перасьлед іншадумцаў.

Адзін зь ініцыятараў Дня салідарнасьці – лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў Радыё Свабода, што сёньня чакаюцца новыя акцыі.

“Сёньня будзе навізна. Чакайце. Наша маладзёвая арганізацыя, маладыя дэмакраты, ладзяць супольную акцыю са сваімі аднагодкамі на мяжы адной з суседніх краінаў”.

Анатоль Лябедзька таксама сказаў, што 16 жніўня пікеты, мітынгі, канфэрэнцыі, выставы чакаюцца ня толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Расеі, Нямеччыне і іншых краінах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG