Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Госьць на "Свабодзе" – Валянцін Голубеў


Радыё Свабода 16 жніўня, ад 09.00 да 10.00, на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 адказвае гісторык, палітык Валянцін Голубеў.

Валянціну Голубеву 52 гады. Цяпер працуе над доктарскай дысэртацыяй.

У Вярхоўным Савеце Беларусі XII скліканьня быў сакратаром камісіі па міжнародных справах і эканамічных сувязях, зьяўляўся каардынатарам апазыцыі БНФ. Да дэпутацтва кіраваў сталічнай суполкай БНФ, з 1991 па 1995 гады быў намесьнікам старшыні БНФ.

Валянцін Голубеў – адзін з аўтараў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, якая пасьля путчу ў Маскве 25 жніўня 1991 году набыла сілу канстытуцыйнага закону – Беларусь атрымала незалежнасьць.

Пытаньні Валянціну Голубеву можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас з Валянцінам Голубевым.
XS
SM
MD
LG