Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае МЗС: спроба ўезду польскіх дэпутатаў – “правакацыя”


Радыё Свабода Беларускае МЗС назвала спробу ўезду польскіх дэпутатаў у Беларусь “правакацыяй”, паведаміла агенцтва "Інтэрфакс".

“У кожнай дзяржаве існуе сьпіс асобаў, знаходжаньне якіх на тэрыторыі гэтай дзяржавы непажаданае. Такі сьпіс існуе і ў Беларусі”, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Марыя Ваньшына.

“Мы вітаем любыя візыты афіцыйных польскіх прадстаўнікоў з канструктыўнымі намерамі, але паездкі з мэтамі палітычнай спэкуляцыі альбо выкарыстаньне польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі для атрыманьня дадатковых дывідэндаў на зьнешнепалітычным полі Польшчы не знаходзяць і ня знойдуць у нас разуменьня”, сказала яна.

Тым часам пасол Беларусі ў Польшчы Павал Латушка быў выкліканы сёньня ў польскі МЗС, дзе яму была ўручаная нота пратэсту ў сувязі зь сёньняшнім інцыдэнтам.

Прадстаўнікоў сэнату і сэйму Польшчы не пусьцілі ў Беларусь 15.08.2007 У Горадні адзначылі Дзень Войска Польскага - без запрошаных гасьцей 15.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG