Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За расклейку ўлётак у Менску затрымалі трох моладзевых актывістаў


Радыё Свабода 19-гадовага Паўла Вінаградава і дзьвюх яго непаўналетніх сябровак затрымалі на менскім праспэкце Незалежнасьці. Міліцыянты знайшлі ў іх некалькі ўлётак з надпісам “Прыйшоў наш час. Эўрапейскі марш”.

Усіх адвезьлі ў Першамайскае раённае ўпраўленьне міліцыі. Затрыманых абшукалі і склалі пратаколы за незаконнае распаўсюджваньне улётак. Паўла Вінаградава і дзяўчат, бацькі якіх прасілі не называць іх імёны і прозьвішчы, вызвалілі праз тры гадзіны. За расклейку ўлётак іх могуць пакараць штрафам.
XS
SM
MD
LG